Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

З 19 па 23 верасня ў нашай установе дашкольнай адкацыі праходзіў тыдзень роднай мовы. У кожнай узроставай группе былі праведзены шмат цікавых мерапрыемстваў. Выхавацелі чыталі з дзецьмі беларускія народныя казкі, гулялі у рухомыя беларускія народныя гульні "Шэры кот", "Заінька", "Змяя". Дзеці пазнаёміліся з творчасцю некаторых беларускіх пісьменнікаў, чыталі верш Я. Коласа "Храбры певень" і намалявалі яго, вывучылі  лічылкі і скарагаворкі на беларускай мове, была арганізавана экскурсія на выставу "Сэрцам роднага слова краніся". Таксама дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні, якія былі накіраваны на развіццё ўяўленняў пра сімвалы беларускай дзяржавы і фарміраванне ўстойлівай цікавасці да беларускіх слоў.

Тыдзень роднай мовы прайшоў пазнавальна и цікава!!!

 

Меню раздела